Буксіры цягнуць падбіты расійскі вайсковы карабель у порце Новарасійска 4 жніўня. Скрыншот відэа

Буксіры цягнуць падбіты расійскі вайсковы карабель у порце Новарасійска 4 жніўня. Скрыншот відэа

Новарасійск — другая па значэнні база Чарнаморскага флоту пасля Севастопаля. Пасля таго, як украінцы знішчылі крылатымі ракетамі «Нептун» уласнай распрацоўкі флагман флоту, крэйсер «Масква», караблі ў Севастопалі аказаліся прыціснутымі да бухты. Флот у Новарасійску, моцна аддалены ад украінскіх берагоў, дагэтуль адчуваў сябе адносна бяспечна. Аднак за апошні месяц украінскія беспілотнікі спачатку двойчы спрабавалі атакаваць расійскія судны на патрульных місіях у паўднёвай частцы Чорнага мора, а сёння нанеслі ўдар і па самой базе.

У Новарасійску ноччу чулі страляніну і выбухі, бачылі агонь у бухце.

Мінабароны Расіі заявіла аб спробе атакаваць вайскова-марскую базу, якая, як сцвярджаецца, аказалася беспаспяховай. Паведамлялася пра знішчэнне двух беспілотных катараў.

Аднак праз некалькі гадзін у сеціве распаўсюдзіліся відэа буксіроўкі вялікага дэсантнага карабля «Аленягорскі гарняк», які, імаверна, атрымаў пашкоджанні, бо моцна нахіліўся на левы борт.

Паводле розных падлікаў, усяго з пачатку вайны знішчана ці моцна пашкоджана ад 6-ці да 11-ці караблёў расійскага Чарнаморскага флоту.

Клас
82
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
5