Cправа паводле ч. 1 арт. 139 КК (забойства) заведзеная пракуратурай Савецкага раёна Мінска ў дачыненні 20‑гадовага жыхара сталіцы.
Як паведамляе БелаПАН, беспрацоўны малады чалавек з прозвішчам Казей падазраецца ў забойстве сваёй 47‑гадовай маці, загадчыцы аддзела Музея Вялікай Айчыннай вайны.
Спрэчка адбылася на бытавой глебе ў іх кватэры на Сурганава 23 лістапада.
Затрыманы мінчанін распавёў, што «маці выказвала да яго прэтэнзіі ў сувязі з тым, што ён не дапамагае ёй па доме.
З яго слоў, 23 лістапада ён у адказ на прэтэнзіі маці, накінуў ёй на шыю вяроўку і пачаў душыць»,
удакладняе агенства «Інтэрфакс».
Непакоіцца пачалі бацькі жанчыны і калегі па працы. Падчас вобшуку кватэры 26 лістапада міліцыя знайшла на балконе ў бауле труп.
На наступны дзень падазраваны ў забойстве цёзка піянера‑героя быў затрыманы.
0
0
0
0
0
0