Фота: instagram.com/bullandroo.rest

Інтэр’ер рэстарана атрымаўся цікавым. Па афармленні ён нагадвае невялікае сямейнае кафэ дзе-небудзь у Іспаніі, аднак вялікая плошча залы дазваляе размясціць нямала гасцей.

Цікава, што дызайнам інтэр’еру займалася маці Глеба, таму праект без перабольшання можна назваць сямейным. Практычна ўся мэбля ў Bull&Roo выкананая на замову, а посуд у рэстаране — сапраўдны твор мастацтва.

Як вынікае з канцэпцыі, у Bull&Roo прапануюць стравы іспанскай і аўстралійскай кухняў. Напрыклад, ёсць тапасы (па 7 руб.), тосты (ад 15 да 35 руб.), сырнае ці мясное плато (35 і 60 руб. адпаведна), супы (па 13—15 руб.), салаты (ад 17 да 37 руб.), асноўныя стравы (ад 17 да 55 руб.), бакадзілья і бургеры (ад 27 да 34 руб.), паэлья (ад 50 да 75 руб.), гарніры (па 6 руб.) і дэсерты (ад 12 да 14 руб.).

З панядзелка да пятніцы рэстаран працуе ад 17:00 да 00:00, у суботу і нядзелю — ад 15:00. Можна прыходзіць з сабакамі.

Чытайце таксама:

У крам Buslik.by і «Востраў чысціні» «ўвялі» базы даных кліентаў. Магчыма, там ёсць інфармацыя і пра вас. Што рабіць? Пачытайце парады эксперта

Гардэроб вэб-дызайнеркі: «Абажаю гэтыя штаны за тое, як у іх выглядае мая попа»

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1