Фота з сайта football.by

Фота з сайта football.by

Тыдзень таму «Тарпеда-БелАЗ» прайграла ў Венгрыі 2:3, а сёння на Кіпры была нічыя 1:1, прычым абодва галы былі забітыя ў дададзены час.

У наступны раўнд ідуць кіпрыёты.

Такім чынам, у Беларусі ў еўракубках застаецца два клубы.

У трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы БАТЭ згуляе з малдоўскім «Шэрыфам», які прайграў «Макабі» (Хайфа) (1:0 выйграў у Ціраспалі, 1:4 прайграў у Ізраілі).

БАТЭ гуляў з «Шэрыфам» у групавым турніры Лігі Еўропы ў 2010 годзе і двойчы перамог: у Ціраспалі 1:0 і Мінску 3:1.

А «Нёман» у трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый згуляе з пераможцам пары «Віторыя Гімарайнш» (Партугалія) — «Цэле» (Славенія). Гэты супернік вызначыцца заўтра.

Матчы трэцяй стадыі ўжо на наступным тыдні.

Беларускія клубы свае хатнія матчы праводзяць на нейтральным полі і без гледачоў.

Чытайце таксама:

У Коста-Рыцы футбаліста з'еў кракадзіл

Легендарны Буфон завяршыў кар'еру. Ён гуляў да 45 гадоў

БАТЭ вылецеў з Лігі чэмпіёнаў, атрымаўшы 11 мячоў ад чэмпіёна Кіпра

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0