На заводзе «Атлант». Скрын відэа БелТА

На заводзе «Атлант». Скрын відэа БелТА

Як паведаміў генеральны дырэктар ЗАТ «Атлант» Дзмітрый Сакалоўскі БелТА, эксперыментальныя ўзоры ўжо былі вырабленыя і пратэставаныя.

З дапамогай спецыяльнай праграмы на смартфоне можна будзе дыстанцыйна кантраляваць працу халадзільніка, напрыклад, змяняць рэжымы працы, паніжаць або павышаць тэмпературу.

У пральных машынах з дапамогай той жа праграмы можна будзе дакладней падабраць рэжым мыцця — праграма задасць неабходныя пытанні пра колькасць бялізны, яе склад і колеры і прапануе найлепшы варыянт. Плануецца, што з адной праграмы можна будзе кіраваць абодвума бытавымі прыборамі.

Замежныя кампаніі падобныя халадзільнікі вырабляюць далёка не першы год.

За апошнія гады на «Атланце» былі выпушчаныя мадэлі халадзільнікаў з сістэмай no frost. У 2023 годзе з'явіліся пральныя машыны з апрацоўкай бялізны парай. Завершаны работы па абсталяванні халадзільнікаў і пральных машын пластыкавымі дэталямі, устойлівымі да ўздзеяння бактэрый (з антыбактэрыяльным пакрыццём), і неўзабаве можна чакаць іх з'яўлення ў продажы.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1