Фота: JovanaT / Getty Images

Фота: JovanaT / Getty Images

У Віцебску за дзень да вяселля да жаніха (поўныя звесткі пра яго асобу мае Рэдакцыя) прыйшлі сілавікі, забралі ў хлопца тэлефон і знайшлі там фота з бел-чырвона-белым сцягам, зробленыя ў 2020 годзе. У той самы дзень яго асудзілі на 10 сутак арышту і адразу з суду забралі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Чаму да хлопца прыйшлі, дакладна невядома. Падчас пратэстаў 2020 года яго не затрымлівалі, палітыкай ён цікавіцца мала, сярод інтарэсаў пераважаюць спорт і здаровы лад жыцця. Нядаўна вярнуўся з-за мяжы, хлопец ездзіў у Польшчу.

Віцяблянін прасіў адтэрмінаваць выкананне судовага рашэння: на наступны дзень у яго была прызначана вяселле з усімі належнымі атрыбутамі — урачыстай рэгістрацыяй і замоўленай кавярняй на немалую колькасць гасцей. І хаця па заканадаўстве асуджаны мае 10 дзён на абскарджанне судовай пастановы, хлопцу ў адтэрміноўцы адмовілі.

Таксама суд адмовіў і ў выдачы даведкі для ЗАГС, каб там перанеслі роспіс. Цяпер, выйшаўшы на волю, яму давядзецца нанова падаваць заяву на рэгістрацыю шлюбу і чакаць некалькі месяцаў.

Клас
2
Панылы сорам
8
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
33