Фота: Гродзенская праўда

Фота: Гродзенская праўда

Грамадскае абʼяднанне «Беларуская асацыяцыя цыганоў «Рома» зарэгістравалі ў Беларусі ў 1998 годзе. Паводле афіцыйных звестак, у Беларусі цяпер жыве каля 7 тысяч цыганоў — 0,1% ад усяго насельніцтва. Хоць насамрэч іх, відаць, куды больш. Віцэ-прэзідэнт Беларускай асацыяцыі цыганоў «Рома» Уладзімір Мацвееў у 2014 годзе называў лічбу ў 60 тысяч цыганоў, траціна з якіх жыве ў Гомельскай вобласці.

Гэта не першая цыганская арганізацыя, якую ліквідуюць сёлета ў Беларусі. 26 мая ўжо ліквідавалі «Ашмянскую цыганскую грамаду». Тое ж самае адбываецца і адносна арганізацый іншых нацыянальных і этнічных меншасцяў, якія патрапляюць пад хвалю суцэльнай ліквідацыі непадкантрольных дзяржаве структур грамадзянскай супольнасці. 

Чытайце таксама:

Узяліся за ліквідацыю «Сірыйскай грамады» ў Беларусі

Ліквідуюць Цэнтр украінскай культуры «Січ»

Аб'яднанне літоўцаў «Гімціне» ліквідавалі

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
12