Святлана кажа, што рашэнне аб сыходзе яна прыняла яшчэ два гады таму, таму спантанным назваць яго нельга.

— Я правяла ў «А-100 Дэвелапмент» амаль усё свядомае жыццё і, дзякуючы той свабодзе, якую мне далі ўласнікі кампаніі, зрабіла нават больш, чым магла марыць. Я атрымала бясцэнны досвед і глыбокія веды ў дэвелапменце, у стварэнні па-сапраўднаму годных і прагрэсіўных жылых комплексаў, — падзялілася Святлана Шэўлік. Яе рашэнне матываванае жаданнем займацца новымі праектамі, у тым ліку ўласнымі, — на беларускім і міжнародным рынках.

Нагадаем, Святлана Шэўлік больш за 18 гадоў працавала ў групе кампаній на розных пазіцыях. У 2011 годзе яна ўзначаліла кампанію і стала генеральным дырэктарам. Пад яе кіраваннем ствараліся і рэалізоўваліся такія жылыя комплексы, як Новая Баравая, «Пірс», «Зялёная Гавань» і «Дэпо».

Акрамя таго, за гэтыя гады, у дадатак да асноўнай дзейнасці ў сферы дэвелапменту і жылой нерухомасці, з'явіліся новыя бізнэс-напрамкі — кіруючая кампанія «А-100 камфорт» і інавацыйны завод «Сучасных бетонных канструкцый».

— Нам удалося змяніць рынак і людзей, змяніць падыходы да таго, якім павінен быць сучасны горад і па якіх правілах павінны дзейнічаць забудоўшчыкі. Я веру, што «А-100 Дэвелапмент» працягне працаваць па тых стандартах, якія ўжо сфармаваныя і за якія нас палюбілі нашы кліенты: выкананне абяцанняў, сумленнасць, безумоўная якасць, інавацыйнасць, імкненне даваць людзям больш.

Чытайце таксама:

Рамонт у стылі «барока», два ўзроўні і закрытыя двары. Якія кватэры прадаюць у Новай Баравой

За колькі купляюць кватэры ў элітным новым квартале каля плошчы Перамогі?

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1