Вольга Гарбунова ад пачатку адзначыла, што выдаткаў на саму арганізацыю марафону яе камандай няма, а «прафесійны ўклад студый, рэдакцый, журналістаў, партнёраў, кансультантаў, нашых валанцёраў, якія адказвалі за сайт для збору данатаў і камунікацыю, ацаніць проста немагчыма — ён фантастычны».

Цяпер, паводле слоў Гарбуновай,

«усе сабраныя грошы ляжаць на рахунках плацежных сістэм Stripe, PayPal і ў крыптакашальках. Праз тыдзень пасля закрыцця марафону Stripe перавядзе грошы ў банк».

Банкаўская камісія будзе складаць 3—5 % ад сабранай сумы.

Пасля ўсе сабраныя сродкі будуць перанакіраваныя ў 13 праваабарончых ініцыятыў і фондаў салідарнасці. Грошы паміж імі будуць размеркаваныя ў пэўных прапорцыях, адпаведна запытам на падтрымку, якія ў іх ёсць цяпер.

«Па дамоўленасці з фондамі і ініцыятывамі грошы пойдуць на прамую дапамогу палітвязням і іх сем'ям. Грошы не пойдуць ні на адміністрацыйныя выдаткі гэтых арганізацый, ні на аплату працы іх супрацоўнікаў», — падкрэслівае Гарбунова.

Празрыстасць размеркавання будзе кантралявацца спецыяльна створанай назіральнай радай, у якую ўвойдзе як сама Гарбунова, так і прадстаўнікі аўтарытэтных незалежных беларускіх СМІ.

«На працягу тыдня назіральная рада прыме рашэнне аб размеркаванні сродкаў, фонд падпіша дамовы з арганізацыямі і ажыццявіць пераводы. Праз два месяцы арганізацыі зробяць справаздачу — і назіральная рада публічна раскажа аб выніках».

Чытайце таксама:

«Беларусы, я намі ганаруся!» Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў па выніках марафону «Нам не ўсё адно!»

«Грантасосы купаюцца ва ўзаемным крывадушшы». Цапкала апляваў марафон салідарнасці

Святлана Курс прапанавала правесці яшчэ адзін марафон — для беларускіх ваяроў

Клас
45
Панылы сорам
4
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1