Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

«Дакументам устаноўлена, што дзяржпадтрымка грамадзянам, якія стаяць на ўліку, маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і накіраваныя на будаўніцтва па месцы вайсковай і дзяржаўнай грамадзянскай службы, працы ў дзяржоргане, аказваецца толькі пры ўмове наступнай адпрацоўкі не менш за дзесяць гадоў на такой службе (працы)», — паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Калі гэта ўмова не выканана, грамадзянін будзе абавязаны вярнуць суму аказанай дзяржпадтрымкі. Гэта кампенсацыя прадугледжаная ў тым выпадку, калі вайсковец ці дзяржаўны службовец звальняецца па ўласнай ініцыятыве ці «па дыскрэдытуючых абставінах».

Патрабаванні аб кампенсацыі не распаўсюджваюцца на шматдзетныя сем'і і сем'і з дзецьмі-інвалідамі, на грамадзян, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту або выслугі гадоў, на звольненых па стане здароўя. 

Чытайце таксама:

Мінчукам прапанавалі танна пабудавацца ў Ляхавічах. Колькі ахвотных?

Назвалі цану самай дарагой кватэры ў Мінску, прададзенай з пачатку года

У Мінску і Гродне попыт на кватэры б'е рэкорды. Чаму так адбываецца?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4