Вагнераўцы. Фота: Мінабароны Беларусі

Вагнераўцы. Фота: Мінабароны Беларусі

Па словах Анушаўскаса, сітуацыя з бяспекай у рэгіёне істотна змянілася, калі РФ пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны, як піша Deutsche Welle.

Паводле падлікаў Мінабароны Літвы, цяпер на тэрыторыі Беларусі знаходзіцца прыкладна 2—3 тысячы вагнераўцаў (паводле звестак Дзяржпамежслужбы Украіны — крыху больш за пяць тысяч).

«Мы не збіраемся ўздрыгваць праз тое, што ў Беларусі з'явіліся нейкія расійскія найміты. Істотна гэта сітуацыю ў вобласці бяспекі для нас не мяняе…тое, што з'явіліся найміты, якіх мы абагульняем назвай вагнераўцы… Ведаеце, Літва, як і іншыя чальцы НАТА, мае і вайскоўцоў, і іншыя магчымасці гарантаваць сваю бяспеку, нават без дапамогі сваіх саюзнікаў.

Гэта істотна нічога не мяняе. Ва Узброеных сілах Беларусі 40 тысяч чалавек. Вось гэта істотна можа змяніць сітуацыю. Напрыклад, калі Беларусь дашле свае Узброеныя сілы да нашых межаў, тады будзе рэакцыя НАТА. Але, як я і казаў, уздрыгваць з-за гэтых вагнераўцаў мы не збіраемся», — сказаў Анушаўскас.

Чытайце таксама:

Вагнераўцы пачалі трэніраваць у Беларусі падраздзяленні механізаваных брыгад — Мінабароны

Польскі прэм'ер: 100 вагнераўцаў перамясціліся ў бок Сувалкскага калідора

Вагнераўцы працягваюць навучаць беларускіх салдат. Гэтым разам агнявой падрыхтоўцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0