Андрэй Павук. Скрыншот марафона

Андрэй Павук. Скрыншот марафона

Андрэй Павук рэгулярна тэлефануе чыноўнікам і задае правакацыйныя для іх пытанні.

На яго думку, чыноўнікі знаходзяцца ў закладніках і ў іх няма іншага выйсця, як дзейнічаць, каб не шкодзіць. Яму хацелася б верыць у чалавечных гэтых людзей, але не заўжды гэта спрацоўвае.

«Мы ж ведаем, што такое лукашэнкаўская дыктатура», — кажа ён.

Андрэй Павук адзначае, што не можа апублічваць чыноўнікаў, гатовых гаварыць пра праблемы. Паводле яго слоў, ёсць ябацькі, «у якіх за нешта баліць, але яны ўсё адно не могуць выйсці за межы дыктатуры і адчуць паветра свабоды».

«Тых, хто кажа няправільныя рэчы, я публікую ў якасці выхаваўчай працы», — тлумачыць ён.

Андрэй Павук нядаўна патэлефанаваў жанчыне, якая данесла, што ў адной хаце на сцяне вісіць бел-чырвона-белы сцяг. Блогер сказаў ёй, што гэта яна на яго паскардзілася. Выйшла доўгая гутарка.

Высветлілася, што гэтая жанчына гадуе дзіця з рэдкім генетычным захворваннем і пра яе незалежнае медыя рабіла рэпартаж, а дзяржаўныя ні разу не напісалі.

«У канцы гутаркі яна выбачалася. Такі быў прыемны вынік гутаркі», — падкрэсліў Андрэй Павук.

Паводле яго слоў, рэдка бывае, каб даносчыкі выбачаліся за свае дзеянні.

На пытанне, ці гатовы Андрэй Павук дараваць, ён адказаў: «Калі яны будуць раскайвацца на камеру, каб усе ацанілі падпісчыкі, наколькі гэта сумленна, тады мы можам даць агульную ацэнку».

Андрэй Павук кажа, што ён за публічныя суды, і прызнаецца, што мае асабістую крыўду на міліцыянтаў. Ён лічыць, што міліцыянты не праяўляюць свайго чалавечага, мужчынскага характару і стаяць на боку зла.

Анлайн-марафон «Нам не ўсё адно!» праводзяць беларускія незалежныя медыя і праваабарончыя ініцыятывы, каб сабраць грошы для палітвязняў і іх сем’яў. 

Ахвяраваць грошы можна па спасылцы: salidarnasc.com 

Клас
60
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
7
Абуральна
2

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?