Гэта не першая такая акцыя Уладзіслава Бохана. Раней актывіст неаднаразова рассылаў падобныя лісты ў беларускія школы і патрабаваў праводзіць акцыі з рознай нагоды, а пасля дасылаць яму фотасправаздачы. Выходзіў ён і на расійскія прасторы: у мінулым годзе даслаў ліст у школу ў расійскім горадзе Кліне з патрабаваннем правесці акцыю «Праца вызваляе». Ва ўсіх выпадках акцыі мелі поспех, на развод пранкера калі не ўсе, то многія вяліся і рабілі тое, што ён прадпісваў.

Не стаў выключэннем і гэты раз. Педагогі з Куршчыны выйшлі на фотасесію з плакатамі і абразамі. Але нельга сказаць, каб рабілі гэта ахвотна і па першым патрабаванні.

Робіць усё гэта Уладзіслаў не проста дзеля забавы. Ягоныя акцыі, як ён сам тлумачыць у сваім тэлеграм-канале, — практычная частка мастацкага праекта Herzland.schaft

«Гэта чарговая дэманстрацыя механізацыі аўтакратычнай сістэмы. Калі шляхам задушэння ўсялякай ініцыятывы, іншадумства, крытычнага мыслення чалавек у прамым сэнсе ператвараецца ў шрубку ўнутры сістэмы, у штучны інтэлект ці бота для прайгравання тэксту ці дзеянняў, губляючы фактычную суб’ектнасць і свядомасць дзеянняў», — піша ён.

Ідэя для гэтай канкрэтнай акцыі нарадзілася ў яго, як Уладзіслаў адзначае,

«пад пераасэнсаваным уражаннем ад карціны Ільі Рэпіна «Хросны ход у Курскай губерні»: улады з сімваламі веры ў руках з аднаго боку і гнаная ўраднікамі бедната — з другога».

Ліст Уладзіслава Бохана, дасланы ад імя аддзялення «Адзінай Расіі» ў школу

Ліст Уладзіслава Бохана, дасланы ад імя аддзялення «Адзінай Расіі» ў школу

Цікава, што першапачаткова педагогі з Куршчыны атрыманы загад дружна прасабатавалі, відавочна спадзеючыся, што ўлады самі гэта робяць для «птушачкі» і настойваць на выкананні не будуць. Але новы ліст з дэманстрацыяй таго, што за імі няўхільна сочаць, адкруціцца не атрымаецца і непадпарадкаванне выкліча толькі праблемы на галаву, прымусіла педагогаў хутка падпарадкавацца.

 

«Мой першапачатковы заклік да ўдзелу ў «малебне за перамогу», які я адпраўляў некалькі тыдняў таму, быў праігнараваны, а тэрміны выканання парушаныя.

Аднак сёння раніцай ім на пошту прыйшлі лісты, напісаныя з пазіцыі, якая глядзіць зверху, і скалечаная гадамі сляпой пакоры свядомасць аб'ектаў пачала маляваць разнастайныя пагрозы іх інстынкту выжывання. Таму літаральна праз паўтары гадзіны мне на пошту пасыпаліся справаздачы аб праведзеных спехам мерапрыемствах», — напісаў Уладзіслаў Бохан.

Чытайце таксама:

Правінцыйная школа зноў павялася на развод пранкера

Пранкер, які перад рэферэндумам дрэсіраваў беларускіх педагогаў, выйшаў на расійскі прастор. І зноў паспяхова

Клас
11
Панылы сорам
26
Ха-ха
67
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
6