Прадпрымальнік і рэжысёр Іван Маслюкоў апублікаваў у ютубе свой серыял «Апошняя надзея», паведамляе тэлеграм-канал «Свяшчэнны Белавуд».

Пра гэта ён распавёў у сторыс у тэлеграме. Па словах Івана, ён рашыўся на гэта, бо не змог нікуды прыстроіць сваё шоу.

«Апошняя надзея» — гэта сямісерыйны сіткам пра рамонтную майстэрню, якую ў Беларусі адкрывае былы французскі дыпламат па імі Флабер. У кожнай серыі работнікі майстэрні трапляюць у недарэчныя гісторыі і кожны раз выблытваюцца з іх неверагодным чынам.

У серыяле граюць беларускія акцёры, у тым ліку былыя купалаўцы з «чорных» мінкультаўскіх спісаў: Міхаіл Зуй, Дзмітрый Ясяневіч і інш. Магчыма, таму серыял так і не ўдалося прадаць.

Чытайце таксама:

Карціну беларускага мастака адабралі для Лонданскага арт-біенале

З'явіўся кавер на песню Максіма Знака, запісаны ў Беларусі ВІДЭА

Музей Вольнай Беларусі запрашае на вечар-сустрэчу сяброў музея

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
1