Скрыншот відэа

Скрыншот відэа

Расійская акупацыйная адміністрацыя Крыма паведамляе пра атаку БПЛА ў Краснагвардзейскім раёне. Сяргей Аксёнаў кажа, што беспілотнікі «спрабавалі» атакаваць інфраструктурныя аб'екты, аднак байцы ўжо знаходзяцца на месцы «для ліквідацыі магчымых наступстваў», піша «Украінская праўда».

Тым часам у сацсетках пішуць аб прылёце на нафтабазу і аэрадром некалькіх беспілотнікаў, а таксама аб дэтанацыі боепрыпасаў.

Пазней Аксёнаў прызнаў, што ў выніку атакі БПЛА здэтанавалі боепрыпасы на складзе.

Улады вырашылі эвакуяваць насельніцтва ў радыусе 5 кіламетраў у пункты часовага размяшчэння.

Таксама вырашана прыпыніць рух на Крымскай чыгунцы.

Клас
39
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1