Лаўрынас Касчунас. Скрыншот з відэа

Лаўрынас Касчунас. Скрыншот з відэа

«Фактар рызыкі прысутнічае, сітуацыя пагоршылася з-за размяшчэння ў Беларусі, але гэтыя людзі з іх цяперашнім баявым патэнцыялам рэальнай ваеннай пагрозы не ўяўляюць», — сказаў Лаўрынас Каcчунас агенцтву ELTA.

«Давайце захоўваць годнасць і самапавагу. Гаворка ідзе пра злёт 1-2 тыс. лёгкаўзброеных байцоў, якія цяпер нібыта кагосьці вучаць: ці імітуюць навучанне, ці сапраўды вучаць. Несумненна, іх перамяшчэнне, відэазапісы, якія яны загружаюць, у нейкай ступені ўплываюць на інфармацыйнае поле, але гэта — лёгкаўзброеныя людзі», — таксама адзначыў ён.

«Тыя трэніроўкі, якія больш нагадваюць нейкую паказальную акцыю, мне здаецца, гэта больш правакаванне нас усіх, каб нам даводзілася штораз каментаваць тое, што там адбываецца», — адзначыў парламентарый.

Адпаведна старшыня парламенцкай камісіі не лічыць, што ў адказ на размяшчэнне ў Беларусі наймітаў «Вагнера» Літва павінна сцягваць вайскоўцаў да мяжы ці прымаць іншыя ўзмоцненыя меры. Паводле яго, найлепшым адказам было б узмацненне прысутнасці саюзнікаў па НАТА на ўсходнім флангу Альянсу.

Чытайце таксама:

Мінабароны апублікавала ФОТЫ сумеснай трэніроўкі сіл спецаперацый і байцоў ПВК «Вагнер» на палігоне «Брэсцкі»

У Беларусі можа апынуцца да 10 тысяч вагнераўцаў — начштаба

ПВК «Вагнер» пасля бунту распускае ўсіх былых зняволеных па дамах — «Важные истории»

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0