Марыя Калеснікава падчас маршу пратэсту 30 жніўня 2020 года. Фота: Anadolu Agency / Getty Images

Марыя Калеснікава падчас маршу пратэсту 30 жніўня 2020 года. Фота: Anadolu Agency / Getty Images

«155 дзён мы не ведаем нічога пра Марыю Калеснікавай. Больш за 5 месяцаў яе хаваюць нават ад родных. Дакладна невядома, што са здароўем Марыі, у якіх умовах яна ўтрымліваецца. Няма ні лістоў, ні званкоў родным, ні сустрэч з адвакатам. Поўная цішыня прымушае не проста хвалявацца, а біць трывогу», — піша Таццяна Хоміч.

Марыю Калеснікаву затрымалі 7 верасня 2020 года ў Мінску, паспрабавалі выдварыць ва Украіну, але Марыя парвала свой пашпарт і вярнулася назад. Яе арыштавалі і праз год асудзілі на 11 гадоў калоніі «за змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраванне такім фармаваннем, публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады». Максіму Знаку, якога судзілі разам з ёй, далі 10 гадоў калоніі.

Пакаранне Марыя адбывае ў гомельскай жаночай калоніі. У канцы мінулага года стала вядома, што Марыя трапіла ў шпіталь з хірургічнай паталогіяй, дзе яе прааперавалі. Пасля таго яе так-сяк падлячылі і выпісалі, але цалкам аднавіцца, як выглядае, не далі.

У маі гэтага года зноў стала вядома аб праблемах са здароўем.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
19