Ілюстрацыйнае фота Суспільне

Ілюстрацыйнае фота Суспільне

У Адэскай вобласці ўначы прагрымелі выбухі. Паводле папярэдняй інфармацыі маніторынгавых каналаў, гаворка ішла пра два выбухі. Тып ракет і колькасць — пакуль невядомыя, паведамляе ТСН.

«Увага! Пагроза прымянення праціўнікам ракетнага ўзбраення ў Адэскай вобласці», — паведамілі ў паветраных сілах УСУ.

Што менавіта выклікала выбухі — пакуль дакладна не вядома.

Каля 03:44 у Адэскай вобласці прагрымеў адбой паветранай трывогі, а ўкраінскія вайскоўцы паведамілі пра адбой паветранай пагрозы.

Дагэтуль расіяне тры ночы запар атакавалі Адэсу ракетамі і дронамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3