Усевалад Янчэўскі. Фота: БелТА

Усевалад Янчэўскі. Фота: БелТА

Пра хуткую магчымасць працаваць праз Венгрыю «Нашай Ніве» паведамілі кіраўнікі ІТ-кампаній. 

Дыпламатычная заслуга прыпісваецца Янчэўскаму. 

«Як бы там ні было ў Эміратах, але гэта ўсё роўна вельмі сумнеўная юрысдыкцыя, з якой прыстойныя кампаніі не вельмі хочуць працаваць. Эміраты — гэта як Арменія, як Кіпр. А мець магчымасць прымаць плацяжы ў краіне ЕС — гэта ўжо лепш», — сказаў нам адзін з топ-менеджараў.

Інфармацыя пра магчымасць працаваць цераз пракладкі непублічная і распаўсюджваецца кулуарна. 

Большасць вялікіх беларускіх кампаній і так маюць магчымасць адкрыць офісы і рахункі ў краінах ЕС, не прыбягаючы да паслуг кіраўніцтва ПВТ. 

Таму патрэба ў такіх пракладках невідавочная, яны могуць быць актуальнымі для невялікіх гульцоў. 

Сама ж патрэба вынікае з сітуацыі на рынках: праз ускладненні фінансавых адносін паміж беларускімі банкамі і банкамі еўрапейскіх краін узнікаюць цяжкасці ў аплаце паслуг тых кампаній, якія застаюцца ў Беларусі, працуючы пры гэтым на заходнія рынкі. 

Плануецца, што праз пракладкі ў Арабскіх Эміратах і Венгрыі заходні замоўца будзе плаціць не ў такую таксічную юрысдыкцыю, якой цяпер лічыцца беларуская, а на рахункі пракладкі. А ўжо потым гэтыя грошы будуць трапляць у Беларусь. Імаверна, у валюце, адрознай ад валюты прыходу. 

Чытайце таксама: 

Янчэўскі стварае ў Эміратах фінансавую пракладку для рэзідэнтаў ПВТ

Клас
11
Панылы сорам
7
Ха-ха
13
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
36