Скульптура Марыі Тарлецкай «Пацалаваць сябе ў люстэрку можна толькі ў вусны»

Скульптура Марыі Тарлецкай «Пацалаваць сябе ў люстэрку можна толькі ў вусны»

Працы Ганны Сілівончык у маі мінулага года па палітычных матывах знялі з экспазіцыі ў Мінску. «З-за таго, што ў Беларусі я забароненая мастачка, даводзіцца шукаць іншыя магчымасці развіцця, што складана і тэхнічна, і фінансава»,— піша ў Facebook Ганна Сілівончык. Творцу можна падтрымаць, купіўшы яе працы, кнігі ці наборы паштовак.

«Маскіроўка, мімікрыя… Камуфляж, які звычайна выкарыстоўваецца чалавекам падчас палявання ці вайны, выступае тут у зусім іншай ролі: як спосаб не проста схавацца, візуальна зліцца з ландшафтам, а як мажлівасць прымераць на сябе вобраз, рысы і якасці іншага», — так характарызуе сваю працу Ганна Сілівончык.

Інсталяцыя Ганны Сілівончык

Інсталяцыя Ганны Сілівончык

Паводле мастачкі, інсталяцыя візуалізуе тугу па ідэальным свеце, дзе чалавек не імкнецца супрацьпаставіць сябе прыродзе, а адчувае яе сэрцабіцце і дыхае з ёй ва ўнісон.

У каманду мастакоў, якія паедуць на фэст, што збірае штогод пад 80 тысяч чалавек, таксама ўключана мастачка Марыя Тарлецкая, вядомая сваімі працамі з металу.

Скульптура «Пацалаваць сябе ў люстэрку можна толькі ў вусны» пра тое, як палюбіць сапраўдную версію сябе. У сабраным выглядзе яна сягае 2,4 метра ў вышыню і 3,5 метра ў шырыню.

Да Сіэтла мастачка везла скульптуру ў чамадане ў разабраным і няпоўным выглядзе: частку дэталяў планавалася купіць на месцы, а потым перавезці праз усе Штаты да месца правядзення фэсту.

Клас
13
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0