Дошкі садху

Дошкі садху

У міліцыю звярнуўся мінчук, які пакінуў ля ўвахода ў кавярню свой партфель, а калі вярнуўся, то не знайшоў яго, піша Blizko.by.

Рэчы ў партфелі, сярод якіх быў фотаапарат, тэлефон, дошкі садху і іншыя рэчы, ацанілі ў суму каля дзвюх тысяч рублёў.

Падазраваны ў крадзяжы быў затрыманы цягам гадзіны — гэта 49-гадовы непрацуючы жыхар Мінска. Чужы тэлефон ён прадаў свайму знаёмаму ўсяго за 2,5 рубля, а вось астатнія рэчы рэалізаваць не паспеў.

Іх канфіскавалі і пазней вернуць законнаму ўладальніку.

Заведзена крымінальная справа за крадзеж.

Клас
2
Панылы сорам
7
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2