Валерый Залужны. Фота: AP

Валерый Залужны. Фота: AP

Галоўнакамандуючы УСУ хацеў бы вярнуць Крымскі паўвостраў, незаконна анексаваны Расіяй у 2014 годзе, нават нягледзячы на тое, што некаторыя заходнія чыноўнікі ў прыватным парадку турбуюцца аб тым, якой будзе рэакцыя расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна, калі ўкраінскія войскі калі-небудзь дасягнуць гэтай тэрыторыі.

«Як толькі ў мяне з'явяцца сродкі, я зраблю штосьці. Мне напляваць — мяне ніхто не спыніць», — заявіў Валерый Залужны.

Залужны наракае на тое, што Украіна залежыць ад іншых краін у справе боепрыпасаў. Паводле яго, чым больш Украіна зможа страляць, прыціскаючы расійскія войскі, тым меншыя страты яна панясе, але цяпер яна залежыць ад заходняга ўзбраення і АПК нават краін-партнёраў не паспяваюць забяспечваць Украіну боепрыпасамі.

Адзначаецца, што правядзенне контрнаступлення, каб вярнуць акупаваную тэрыторыю, атрымаць перамогу над Расіяй і мінімізаваць страты Украіны, патрабуе рэсурсаў, якіх, па словах Залужнага, яму ўсё яшчэ нестае.

Заходнія афіцыйныя асобы заяўляюць, што Украіна мае дастаткова рэсурсаў для дасягнення поспеху, але Залужны рэзка крытыкаваў калег, якія сцвярджалі, што Кіеву не патрэбныя F-16.

Галоўнакамандуючы УСУ заявіў, што вайскоўцы яго заходніх калег ніколі не пайшлі б у наступ без падтрымкі з паветра.

Таксама ён выказаўся пра асабістае:

«Адно з пытанняў, якое мне задаюць: «Як ты гэта вытрымліваеш?» Мне даводзіцца з гэтым жыць. Кожны дзень — гэта тыя, каго забілі. Штодня — скалечаныя, зніклыя без вестак. Гэта слёзы».

Чытайце таксама:

«Дасць загад Залужны — будзем у Маскве»

Залужны: Усе б здзівіліся, каб украінцы пайшлі ў наступ з лукамі і стрэламі, але чамусьці ўсе лічаць нармальным, што ўкраінцы ідуць у наступ без сучасных самалётаў

Залужны — сяржанту-штурмавіку: Ану, адзеўся бягом! Заробіш у мяне!

Клас
86
Панылы сорам
4
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
7