Фота, зробленае нямецкай паліцыяй. Нож беларуса, відаць, унізе злева

Фота, зробленае нямецкай паліцыяй. Нож беларуса, відаць, унізе злева

Беларус ехаў на грузавіку па трасе А-93. Нож з лязом даўжынёй каля 14 сантыметраў быў знойдзены ў яго падчас памежнага кантролю. Ён ляжаў у слоіку паміж сядзеннямі кіроўцы і пасажыра.

У Германіі законы адносна нажоў строгія і складаныя. Забароны залежаць ад даўжыні, тыпу фіксацыі і механізму адкрыцця ляза, ад таго, захоўваеце вы іх дома, носіце з сабой ці перавозіце і гэтак далей.

Нямецкія праваахоўнікі пры нагодзе расказалі таксама яшчэ пра пяць выпадкаў, калі ў людзей, якія ехалі ў транспартных сродках, на гэтым участку мяжы канфіскоўваліся нажы. А 15-гадовы балгарскі падлетак вёз у сваім багажы нават два кастэты.

Ва ўсіх выпадках будуць праведзены судовыя разборы па падазрэнні ў парушэнні заканадаўства аб зброі.

Чытайце таксама:

Беларускія памежнікі абвінавацілі літоўскага калегу ў парушэнні мяжы. Літоўцы не пярэчаць

У Варшаве беларуса абрабавалі, пагражаючы ўкалоць шпрыцам з ВІЧ

У Смаргонскім раёне на вачах унука патануў дзядуля

Клас
6
Панылы сорам
21
Ха-ха
23
Ого
9
Сумна
6
Абуральна
16