Askiepki LP — гэта беларускамоўны альбом з музыкай, якая вагаецца паміж напорыстым краўт-рокам і пастпанкам, часам ступаючы на электрапоп-тэрыторыю. Альбом уздоўж і ўпоперак прасякнуты беларускім вайбам: тут падымаюцца тэмы міграцыі, раз’яднанасці і бясконцага беларускага лета, агорнутыя ў смелыя, часам псіхадэлічныя сінтэзатарныя эксперыменты.

— Дзесяць трэкаў, пяць гадоў, шэсць краін — альбом Askiepki ўвабраў у сябе вельмі шмат і ствараўся вельмі павольна, урыўкамі і наскокам. Жыццё апошнія гады не спрыяла запісу музыкі, але ўпартасць перамагла, — кажуць музыкі. 

— Мы хочам, каб гэты альбом быў мосцікам цераз межы і паміж гарадамі, каб яго слухалі і ў Менску, і ў Вільні, і ў Гомелі, і ў Гданьску — паўсюль, дзе ён можа быць пачуты і дзе яго зразумеюць. Мы бачым сваю працу часткай новай хвалі беларускай музыкі, якая з’яўляецца проста цяпер і нясе ў сабе будучыню.

Андрэй Вазьянаў і Павел Астахаў (гурт Vapna)

Андрэй Вазьянаў і Павел Астахаў (гурт Vapna)

Vapna — гэта дуэт Андрэя Вазьянава і Паўла Астахава. Гурт быў заснаваны ў 2019 годзе пад назвай Novy Byt, затым быў перайменаваны ў Vapna. Уласна, матэрыял для альбома быў запісаны ў перыяд з 2019 па 2022 гады, таму ўвесь нерв сучаснай гісторыі Беларусі можна адчуць у альбоме поўнасцю.

Слухаць альбом можна на ўсіх стрымінг-платформах.

Падтрымаць альбом на Bandcamp.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0