Арцыбіскуп Клаўдыа Гуджэроці. Фота: vaticannews.va

Арцыбіскуп Клаўдыа Гуджэроці. Фота: vaticannews.va

Згадваючы свой досвед, набыты на дыпламатычнай службе ў Беларусі, Украіне і Грузіі, дзе ён быў нунцыем, Клаўдыа Гуджэроці звярнуў увагу на складаныя гістарычныя прычыны, якія стаяць за падзеямі ў гэтых рэгіёнах. На яго думку, людзі на захадзе ў сваіх «спрошчаных» каментарах гэтых падзей часта абмяжоўваюцца сённяшнім днём.

«На ўсходзе ж, калі вы хочаце зразумець сёння, вы павінны зразумець учора», — лічыць іерарх. На яго думку, на Захадзе не адбылося ўсведамлення, глыбокага асэнсавання падзення Савецкага Саюза, новых шляхоў, якія адкрыліся пасля яго распаду, і трагедый, якое перажывала мясцовае насельніцтва.

Падзенне Берлінскай сцяны выклікала вялікі энтузіязм у сувязі са здабытай свабодай, але пры гэтым не ўлічвалася, што людзі страцілі ўсе грошы і былі вымушаныя гадзінамі стаяць у чарзе, каб атрымаць кавалак хлеба. Гэтая вельмі складаная сітуацыя, на думку кардынала, агаліла нервы былых савецкіх людзей і прывяла да адраджэння нацыяналізму, канфрантацыі, эканамічных цяжкасцяў, феномену алігархаў.

Свой нядаўні візіт у Беларусь у якасці спецыяльнага пасланніка Францішка на святкаванне 25-й гадавіны каранацыі цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай іерарх пракаментаваў так:

«Цудоўнае свята народа, які пакутуе ў цішыні і які знайшоў у веры такую відавочную, на мой погляд, моц сведчання».

Па яго словах, гэтая сціплая выява Маці Божай стала для беларусаў «знакам ідэнтычнасці і надзеі».

Ён быў асабліва ўражаны тым, што ў рэгіёне, дзе суседнія народы змагаюцца адзін з адным, некалькі тысяч чалавек ішлі пешшу па лясах, сярод азёр, па складаных дарогах, маліліся на каленях і праяўлялі салідарнасць адно з адным. Блізкасць Папы дазваляе ім адчуць, што пра іх не забыліся, як адзначыў арцыбіскуп Гуджэроці.

Чытайце таксама:

Перамоўнік па Беларусі арцыбіскуп Гуджэроці стаў кардыналам

Арцыбіскуп Гуджэроці прызнаўся ў Будславе, што за мяжой вельмі сумаваў па беларускіх драніках

РПЦ запатрабавала ад папскага пасланніка абмежаваць дзейнасць уніятаў у Беларусі

Клас
21
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
4