Па матэрыялах абвінавачання, Лаліта нібыта выходзіла на праезную частку, пляскала ў далоні, крычала, выкрыквала лозунгі, адмаўлялася ад выканання патрабаванняў супрацоўнікаў міліцыі.

Згодна з пратаколам агляду прадметаў, былі зафіксаваны характарыстыкі кашулі, канфіскаванай у Козыравай. Пры аглядзе кашулі і супастаўленні яе з відэафайламі камер відэаназірання ўстаноўлена, што менавіта ў ёй яна была ў той вечар на акцыі пратэсту.

Суд пастанавіў прызначыць дзяўчыне абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін адзін год і шэсць месяцаў.

Чытайце таксама:

Пушкіна прывезлі ў бальніцу непрытомным — «Радыё Свабода»

Палітвязень Яўген Говар выйшаў на волю

Мікалай Казлоў патрапіў у шпіталь з бранхітам

Клас
2
Панылы сорам
7
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
39