Саша Зверава і Эдуард Бабарыка некалькі гадоў таму. Фота: Tut.by

Саша Зверава і Эдуард Бабарыка некалькі гадоў таму. Фота: Tut.by

Сітуацыя гэта, паводле Зверавай, наступная: «вам пішуць «давераныя» асобы, якія тлумачаць, што трэба зрабіць для іх вызвалення».

Пры гэтым яны нейкім чынам здабываюць нейкія інтымныя падрабязнасці, згадкі пра якія ў паведамленні могуць сведчыць пра тое, што ліст сапраўды пісаў сам Эдуард.

«Вельмі асабістыя рэчы вы маглі агучыць і забыцца, ці яны і ўвогуле будуць у адкрытым доступе, старыя фатаграфіі, сумесныя пасты — усё гэта ў дапамогу», — кажа Зверава.

Адзін з лістоў, атрыманых Зверавай ужо пасля вынясення Эдуарду Бабарыку драконаўскага прысуду — 8 гадоў пазбаўлення волі

Адзін з лістоў, атрыманых Зверавай ужо пасля вынясення Эдуарду Бабарыку драконаўскага прысуду — 8 гадоў пазбаўлення волі

Нельга сказаць, што легенда махляроў бездакорная, у такіх пасланнях можа быць тысяча нестыковак, як адзначае Зверава. Але гэта перамагаецца тым, што няшчасныя людзі хочуць верыць хоць бы ў нешта, таму на гэтыя нестыкоўкі заплюшчваюць вочы, не даюць самім сабе ўключаць крытычнае мысленне.

«Калі гаворка ідзе пра чалавека, чыя свабода для вас важнейшая за ўласную, або акей, давайце без максімалізму, яна для вас даволі важная, вы нават калі і звернеце ўвагу на чужую манеру і іншыя нетраплянні, то ўсё роўна зачэпіцеся за тое, у што хочаце верыць», — працягвае яна.

Людзям хочацца спадзявацца, што праблема не тупіковая, што яе можна вырашыць. І за гэтую ілюзорную саломінку чапляюцца нават насуперак здароваму сэнсу.

«Спадзявацца, што ў гэтым выпадку нешта могуць вырашыць грошы — спакусліва, але на жаль…» — піша дзяўчына.

Зверава, па яе словах, атрымлівала такія лісты цягам усяго суда над Эдуардам Бабарыкам і працягвае атрымліваць іх нават цяпер, калі ўсё скончылася. Прытым яна прызнае:

«Я выдатна разумела, што гэта лухта і трызненне, але, паўтару, у такіх сітуацыях вельмі хочацца верыць у тое, што можа быць рашэнне — любое. Ашуканцы гэтым карыстаюцца».

Не паддаўшыся націску «бізнэсменаў» сама, дзяўчына падзялілася досведам у сацсетках для таго, каб іншыя людзі

  • былі ўважлівыя, калі вашы родныя не на волі і з вамі таксама «звязаліся»;

  • па магчымасці падзяліліся гэтай інфармацыяй ці ў сацсетках, калі самі не ў Беларусі, ці з блізкімі ў Беларусі, калі людзі там. Бо гэта, на жаль, можа быць для многіх актуальна.

«Раней ашуканцы прадстаўляліся супрацоўнікамі банкаў, ламалі акаўнты, а дыктатура дадала опцый: цяпер можна спекуляваць на тэме палітычных зняволеных», — канстатуе Зверава.

Чытайце таксама:

Алесь Пушкін: хто гэты геніяльны мастак і палітвязень, што згінуў у зняволенні

«Гэта прысуд за бацьку, пра якога Эдуард нічога не чуў з 26 красавіка». Ціханоўская пракаментавала сённяшні прысуд Бабарыку

Саша Зверава: Мы з Эдуардам Бабарыкам больш не разам

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
30