Паўднёвае ўзбярэжжа Крыма каля Ялты. Фота: Hans Neleman / Getty Images

Паўднёвае ўзбярэжжа Крыма каля Ялты. Фота: Hans Neleman / Getty Images

Беларусь і Расія захацелі стварыць агульную рыбалоўную флатылію. Асноўная яе база будзе знаходзіцца ў анексаваным Расіяй Крыме. Пра гэта 11 ліпеня паведаміла выданне «Вести Крым».

Расійскае выданне прыводзіць словы аднаго з прадстаўнікоў акупацыйнай адміністрацыі паўвострава Міхаіла Саломенцава, які расказаў аб працэсе абмеркавання гэтай ініцыятывы з беларускім бокам.

«Яшчэ адна цікавая тэма, якую мы абмяркоўваем, — гэта будучае стварэнне сумеснай беларуска-расійскай рыбалоўнай флатыліі, якая будзе размяшчацца ў Крыме. Гаворка ідзе пра лоўлю рыбы ў Чорным, Міжземным моры і нават каля заходняга ўзбярэжжа Афрыкі», — заявіў прадстаўнік расійскай акупацыйнай адміністрацыі Крыма.

Нагадаем, што сёння ў Беларусі пачаліся дні Крыма, падчас якіх запланаваны перамовы па палітычных і эканамічных пытаннях. У прыватнасці, ужо было абмеркавана пытанне аб пастаўках крымскага віна ў Беларусь.

Чытайце таксама:

У Кіеве прызналі адказнасць за дыверсію на Крымскім мосце

«Не бачым прычын не падтрымаць». Кітай не супраць вяртання Украіне ўсіх яе тэрыторый, уключаючы Крым

Дзе беларусы плануюць адпачываць? Дзяржаўныя сацыёлагі ў топе замежных кірункаў называюць Піцер, Маскву і Крым

Клас
4
Панылы сорам
6
Ха-ха
17
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
5

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?