Аляксей Коласаў. Фота: ХК «Дынама»

Аляксей Коласаў. Фота: ХК «Дынама»

Паводле пагаднення з «лётчыкамі», базавы аклад Аляксея складзе 832,5 тысячы даляраў. Яшчэ 92,5 тысячы прадугледжаны ў якасці бонусаў. У выпадку высылкі ў фарм-клуб гадавы заробак паменшыцца шматкроць да 80 тысяч.

Ці будзе гуляць Коласаў у «Філадэльфіі», пытанне. Ён не раз заяўляў, што хоча працягнуць кар'еру ў «Дынама». Агент хакеіста Алёша Пілко паведаміў, што ягоны кліент «пачне і скончыць сезон у складзе мінскага «Дынама». 

Таксама ў клубе заяўляюць, што «Філадэльфіі» пакуль не патрэбны прыезд Коласава. Ён можа працягваць развіваць сваю гульню ў КХЛ, а «Флайерз» могуць проста пазычыць яго назад у яго каманду, і ён тады сапраўды дэбютуе на прафесійным узроўні ў наступным сезоне. 

Апроч таго, расіянін Іван Фядотаў, які прапусціў сезон-2022/23 праз службу ў войску, учора падпісаў кантракт на два гады з ЦСКА і не збіраецца гуляць за «лётчыкаў».

Але калі Аляксей Коласаў загуляе за «Філадэльфію», ён стане 15-м беларускім хакеістам у галоўнай хакейнай лізе свету з 1992 года. У мінулым сезоне ў НХЛ гулялі Ягор Шаранговіч («Нью-Джэрсі»), Аляксей Протас («Вашынгтон») і два матчы за «Арызону» правёў Уладзіслаў Калячонак.

Чытайце таксама:

«Вегас» разграміў «Фларыду» і ўпершыню ў гісторыі заваяваў Кубак Стэнлі

Ягор Шаранговіч пакінуў «Нью-Джэрсі»

Беларус выйграў прэстыжны Кубак Колдэра

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2