Гісторыя Раберта Вальдэса Касануэва пару гадоў таму была дастаткова гучная, пра яе шмат пісалі медыя. 

Раберта затрымалі 8 лістапада 2020 года падчас аднаго з пратэсных маршаў, а потым больш за год трымалі на Акрэсціна ў чаканні дэпартацыі ў жахлівых умовах.

На гістарычнай радзіме, на Кубе, Касануэва таксама можа пагражаць небяспека, бо ён неаднаразова крытычна публічна выказваўся пра тое, што там адбываецца. Таму да апошняга ён хоча змагацца за сваё права застацца ў Еўропе.

«Велізарная перавага дэмакратыі, а Літва, безумоўна, дэмакратыя, у тым, што ты можаш аспрэчыць рашэнне дзяржавы ў судзе і даказаць, што ты маеш рацыю. Я ўпэўнены ў тым, што гэта якраз той выпадак. Раберта просіць усіх неабыякавых дапамагчы яму сабраць сродкі на іміграцыйнага адваката, каб падаць апеляцыю і атрымаць магчымасць застацца ў Літве», — напісаў у фэйсбуку кіраўнік фонду «Байсол» Андрэй Стрыжак.

Падтрымаць Раберта на BYSOL можна тут. Палова ад неабходных 1900 еўра, дарэчы, ужо сабраная.

Чытайце таксама:

Дэпартаваны з Беларусі кубінец дабраўся да Літвы

«Я проста сядзеў у камеры і марынаваўся». Кубінец, які 30 год пражыў у Беларусі і падтрымаў пратэсты — пра тое, як яго выслалі з краіны

Кубінцу, які ўдзельнічаў у пратэстах, пагражае дэпартацыя з Беларусі і турма на радзіме

Клас
20
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
4