Фота: centerspyridon.ru

Фота: centerspyridon.ru

Удзел у чэмпіянаце Еўропы па гарадошным спорце, які пройдзе з 24 па 30 ліпеня на тэрыторыі Ленінградскай вобласці ў горадзе Прыазёрску возьме каманда Беларусі. Пра гэта ТАСС у чацвер распавялі ў прэс-службе Федэрацыі гарадошнага спорту Расіі.

«У чэмпіянаце Еўропы традыцыйна возьмуць удзел прадстаўнікі Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Беларусь, Федэратыўнай Рэспублікі Германія і іншых еўрапейскіх краін, — паведамілі ў прэс-службе — запрошаныя краіны: Казахстан, Кыргызстан, Азербайджан, Кітайская Народная Рэспубліка, В'етнам, Нігерыя, Танзанія, Куба і краіны Лацінскай Амерыкі».

Адкрыты чэмпіянат Еўропы 2023 года будзе прымеркаваны да стагоддзя гарадошнага спорту і будзе ўключаць наступныя дысцыпліны: гарадкі класічныя, гарадкі еўрапейскія, гарадкі фінскія — кюккя.

Чытайце таксама:

У Беларусі правялі чэмпіянат Еўропы па вельмі дзіўным відзе спорту

Футбаліст, які адмовіўся гуляць у зборнай пры Лукашэнку, перайшоў у польскі клуб

Весляроў з Беларусі і Расіі не дапусцілі да чэмпіянату свету ў Германіі

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1