Ігар Гумянюк

Ігар Гумянюк

Ігара Гуменюка даставілі ў Шаўчэнкаўскі суд на судовае пасяджэнне. У выніку падрыву ён загінуў на месцы здарэння.

Адвакат Гуменюка Аляксандр Свірыдоўскі паведаміў, што яго падабароннаму, які ўжо знаходзіцца ў СІЗА амаль 8 гадоў, працягнулі арышт. У момант выбуху ён знаходзіўся ў канцылярыі разам з канвойным.

Паводле адваката, Гумянюк пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну прасіў аб вызваленні з-пад варты, каб адправіцца на фронт, але яму адмовілі.

Паведамляецца, што ў судзе Гумянюк зайшоў у прыбіральню, дзе, імаверна, ягоныя сябры схавалі выбуховыя прыстасаванні. Намерам Гуменюка, відаць, было ўцячы з-пад варты. На перамовы з праваахоўнікамі ён не ішоў, кідаўся ў іх выбуховымі прыладамі, двое паліцыянтаў пацярпелі. Але і сам абвінавачаны не змог выйсці з будынка, забарыкадаваўся ў адным з памяшканняў, дзе падарваў сябе.

Пад варту Ігар Гумянюк патрапіў пасля таго, як 31 жніўня 2015 года пасля ўхвалення Вярхоўнай Радай Украіны ў першым чытанні прэзідэнцкага законапраекта аб унясенні зменаў у Канстытуцыю ў частцы дэцэнтралізацыі ўлады каля будынка парламента нібыта кінуў у праваахоўнікаў баявую гранату. У выніку гэтага загінулі тры нацгвардзейцы, а пацярпелі больш за 140 чалавек. 

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
8
Сумна
14
Абуральна
14