Бэн Уолес. Фота: AP Photo/Peter Dejong

Бэн Уолес. Фота: AP Photo/Peter Dejong

Як вядома, Бэн Уолес лічыўся адным з галоўных кандыдатаў на пасаду генеральнага сакратара НАТА ў выпадку адстаўкі цяперашняга генсакратара Енса Столтэнберга. Аднак неафіцыйна стала вядома, што Байдэн не падтрымаў яго кандыдатуру, хоць брытанскі прэм'ер Рышы Сунак лабіраваў такое рашэнне.

Прычынай пазіцыі Байдэна нібыта стала тое, што Вялікабрытанія пачала актыўна прасоўваць ідэю навучання ўкраінскіх пілотаў на знішчальніках F-16 і фармаваць кааліцыю з іншымі саюзнікамі ў гэтым пытанні, не атрымаўшы папярэдне згоды ЗША.

Выданне адзначае, што Лондан ужо не ўпершыню зрабіў смелы крок у пытаннях зброі для Украіны, спадзеючыся такім чынам падштурхнуць ЗША. Сама ж Вялікабрытанія не зможа даць Украіне F-16, паколькі не мае іх.

Таксама прэсе стала вядома, што Байдэн найбольш добразычліва ставіцца да кандыдатуры дзейнай прэзідэнткі Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен, кадэнцыя якой на гэтай пасадзе якраз скончыцца да таго часу. У аўторак саюзнікі афіцыйна працягнулі мандат Енса Столтэнберга як генеральнага сакратара НАТА яшчэ на год, таму што не змаглі ўзгадніць кандыдатуру яго пераемніка. Столтэнберг займае гэту пасаду з восені 2014 года.

Чытайце таксама:

Кіраўнік брытанскага Мінабароны таемна наведаў Кіеў і перадаў пасланне Пуціну

Міністр абароны Брытаніі ўласнаручна праверыў танкі, на якіх вучацца ваяваць украінцы ФОТА

Брытанія вучыць украінцаў ваяваць па «заходняй мадэлі»

Клас
5
Панылы сорам
10
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
4