Alexander Ivulin and Sasha Filipenko Аляксандр Івулін і Саша Філіпенка Александр Ивулин и Саша Филипенко

Аляксандр Івулін і Саша Філіпенка падчас размовы з Мукавозчыкам. Скрын відэа «ЧестнОК»

Відэа размовы журналіст апублікаваў на ютуб-канале «ЧестнОК».

Івулін пазваніў прапагандысту і спытаў, ці ёсць у яго шанцы вярнуцца і ўладкавацца на працу ў «СБ. Беларусь сегодня» ў аддзел спорту. Ён адзначыў, што Мукавозчык для яго «заўсёды быў маральным арыенцірам, камертонам».

«Шанцы ёсць заўсёды. Надзея памірае апошняй», — адказаў на пачатку размовы Мукавозчык і спытаўся, ці не запісваецца іх размова. На гэта ён атрымаў станоўчы адказ.

Прыводзім далейшы дыялог.

— Я не сачыў за вашай творчасцю моцна, шчыра скажу, — адказвае Мукавозчык. — Я маю на ўвазе, што не сачыў за вашай творчасцю апошніх часоў.

— Ну, пакуль я з Аляксандрам Хацкевічам пагаварыў. Ведаеце такога футбаліста? — спытаў Івулін.

— Так. Зразумела. Якія вы яму пытанні задавалі і пра што была гутарка?

— Мы пра Беларусь гаварылі многа, пра футбол наш. Як вам, дарэчы, наш футбол?

— Ахаха. Мне цяжка адказваць на гэтае пытанне.

— Наколькі вам патрэбныя ў «СБ» кадры?

— Пппфф. Настолькі, каб вось проста браць чалавека з вуліцы ці, напрыклад, надта адчуваць патрэбу ў журналісце Івуліне — вось настолькі нам кадры не патрэбныя. Але, паколькі вы чалавек не бясталентны, то, з іншага боку, я зноў выкажу сваё меркаванне.

Па-першае, я лічу, што таленту заўсёды можна знайсці неабходны ўжытак. Па-другое, для таго ўласна Богам і дадзеная маладосць, каб рабіць памылкі і на іх вучыцца. Я бы хацеў з вамі паразмаўляць вочы ў вочы і зрабіць свае высновы, ці сапраўды вы нешта ўразумелі, нешта зразумелі за гэты час ці не.

— Так, як я разумею, гэта як кейс з Раманам Пратасевічам атрымліваецца? Ён усвядоміў, асэнсаваў, зразумеў.

— Ён памілаваны нашым, маім вярхоўным галоўнакамандуючым. Абмяркоўваць загад вярхоўнага я не хачу, не буду. І гэта дакладна не ваш выпадак. Я не бачу пярэчанняў вашаму вяртанню. Я нават не бачу пярэчанняў вашай рабоце ў «СБ».

— У мяне ёсць яшчэ таварыш — Саша Філіпенка. Ён калонкі класныя піша. Мо і яму атрымалася б таксама…

— Філіпенка? Гэта які блудны сын?

— Былы сын, былы («Былы сын» — гэта раман пісьменніка Сашы Філіпенкі. — НН).

— Гэта які нібыта пісьменнік? Швейцарыя. «Чырвоны крыж». Усё вось гэта вось?

— Ну так. Яго кнігі ў Аўстрыі перакладаюць на нямецкую. Ну фашыст такі.

— «Фашыст» гэта вы сказалі, а не я. З Сашам Філіпенкам — не. У мяне размова з ім была б іншай. Не такой, як з вамі.

Чытайце яшчэ:

Як не даць сябе зламаць? Івулін — пра гатовых і не гатовых да зоны, віну перад іншымі вязнямі і карму лукашыстаў

Івулін пра здзекі з Пушкіна, цяжкі стан Латыпава і эрзац-сэкс у калоніі 

«Расійскае грамадства нават не паспрабавала». Саша Філіпенка — пра розніцу паміж расіянамі і беларусамі

Клас
11
Панылы сорам
11
Ха-ха
73
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
9

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?