Як сцвярджаюць «Кіберпартызаны», яны нанеслі па сістэме наступныя ўдары: 

  • вывелі з ладу дамен-кантролеры;
  • зашыфравалі працоўныя станцыі;
  • выпампавалі больш за 3 тэрабайты даных, выдалілі базы супрацоўнікаў, студэнтаў, абітурыентаў;
  • зачысцілі ўсю бухгалтэрыю, воблачныя сэрвісы, пошты, файлаабменнікі;
  • знішчылі бэкапы;
  • усе сайты bsu.by недаступныя.

Прычынай кібератакі канкрэтна на гэтую ўстанову стаў выхад «пакаяннага» відэа са студэнтам, якое знялі ў БДУ. Гэтым актам «Кіберпартызаны» пасылаюць сігнал: «Дзейнічаеце як карнікі — атрымліваеце як карнікі».

Акрамя таго, «Кіберпартызаны» выказваюць гатоўнасць адправіць адмінам БДУ выпампаваныя ў іх звесткі ў абмен на вызваленне 50-ці палітвязняў.

Чытайце таксама:

«Кіберпартызаны» заявілі пра ўзлом сайта спартыўнай газеты «Прэсбол»

«Кіберпартызаны» ўзламалі сайт хакейнага мінскага «Дынама» і апублікавалі там некралогі па Лукашэнку

«Кіберпартызаны» прымусілі баранавіцкі афіцыёз павіншаваць беларусаў з Днём Волі

Клас
32
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
3