Фота: Getty Images

Фота: Getty Images

2 ліпеня ў нядзелю на Сонцы адбылася адна з самых магутных успышак за ўсю гісторыю навуковых назіранняў. Як перадае выданне Space.com, праз гэта ў некалькіх рэгіёнах планеты на паўгадзіны знікла радыёсувязь.

Асноўны ўдар сонечнай успышкі прыпаў на Ціхаакіянскі рэгіён і Паўночную Амерыку. Гэтае выпраменьванне класіфікавалі як успышку класа X — самы магутны клас з усіх магчымых.

Як паведамляюць навукоўцы, крыніцай успышкі трэба лічыць сонечную пляму AR3354, дыяметр якой у 7 разоў перавышае дыяметр Зямлі.

«Гэтая ўспышка на паўгадзіны пашкодзіла радыёсувязь над ЗША і Ціхім акіянам. Звычайна такога часу дастаткова, каб успышка таксама справакавала гіганцкі выкід плазмы, які можа прывесці да велізарнай геамагнітнай буры, што адаб'ецца на планетарных сістэмах сувязі і самаадчуванні людзей. Аднак мы яшчэ пакуль не зафіксавалі падобны выкід», — перадае словы навукоўцаў выданне Space.com.

Таксама адзначаецца, што за апошнія 20 гадоў частата ўспышак і колькасць плям на Сонцы экстрэмальна павялічыліся. Цяперашняя ўспышка класа X 18-я па ліку толькі за апошнія 11 гадоў. У 2023 годзе назіраецца асаблівы рост нестабільнасці на Сонцы.

Па падліках навукоўцаў, магчымая геамагнітная бура, якая можа быць выкліканая ўспышкай, можа адбыцца ўжо 5-6 ліпеня.

Чытайце таксама:

Астраномы з усяго свету аб’ядналіся для назірання за чорнай дзіркай, якая разарвала зорку

Загадкавая ўспышка ў небе над Гомелем і Кіевам: NASA заяўляе, што гэта не мог быць спадарожнік

Навукоўцам упершыню ўдалося перадаць энергію з космасу на Зямлю

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
15
Сумна
1
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?