Фота: Tsihanouskaya / Twitter

Фота: Tsihanouskaya / Twitter

Учора ў інтэрнэце зноў сталі з’яўляцца ананімныя звесткі пра смерць Сяргея Ціханоўскага.

«Сёння я атрымала вельмі дзіўнае і жахлівае паведамленне. Невядомы напісаў, што мой муж Сяргей памёр у турме Жодзіна. Няма ніякіх доказаў на карысць гэтага сцвярджэння. Гэта не першы раз, калі распаўсюджваюцца падобныя чуткі, і я не ведаю, як гэта пракаментаваць. Я нічога не чула пра Сяргея з 9 сакавіка, і адвакатам адмовілі ў доступе да яго», — напісала палітык у твітары.

Такія ж чуткі з’явіліся ў лютым. Тады адвакатку пусцілі да Сяргея. І той нават з гумарам пракаментаваў гэту гісторыю.

«Як рэкламшчыка, мяне такі піяр задавальняе», — сказаў Сяргей.

Сёння шмат палітвязняў і іх сем’яў праходзяць катаванне невядомасцю. Пра Віктара Бабарыку нічога невядома больш за два месяцы, пра Мікалая Статкевіча — больш за 4 месяцы.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
7
Абуральна
108