Паліна Дычак скончыла сярэднюю школу №16 з залатым медалём. Сярэдні бал атэстата выпускніцы — 10, як паведамляе ўпраўленне адукацыі Ленінскага раёна Ліды.

Паліна набрала па 100 балаў на цэнтралізаваных экзаменах па рускай мове і хіміі. На цэнтралізаваным тэставанні па біялогіі дзяўчына таксама атрымала найвышэйшы бал.

Летась 400 балаў з 400 набрала лідчанка Настасся Більдзь. Дзяўчына паступіла ў БДУІР.

Клас
25
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
2