Скрын відэа тэлеканала «Звязда»

Скрын відэа тэлеканала «Звязда»

«Большая частка супрацоўнікаў, работнікаў падтрымала пратэсную дзейнасць, не перашкаджалі таму, каб студэнтаў не далучалі. Частка работнікаў была звязаная з замежжам, яны сабе, па сутнасці, на гэтых праектных акцыях зрабілі пэўны хайп для таго, каб потым у рамках падтрымкі мець якія-небудзь дывідэнды», — кажа рэктар Полацкага ўніверсітэта Юрый Раманоўскі ў анонсе прапагандысцкага фільма тэлеканала «Звязда». 

У анонсе фільма таксама згадалі выкладчыкаў: дацэнта кафедры сацыяльных камунікацый Віктара Якубава, старшага выкладчыка кафедры славянскіх моў Наталлю Апанасовіч, дацэнта кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў Дзмітрыя Кандакова. Прозвішчы выкладчыкаў, якіх затрымлівалі, не называліся. «Інтэрв'ю» з імі пакажуць у поўным фільме 4 ліпеня. 

23 мая ў Полацкім дзяржаўным універсітэце прайшла хваля затрыманняў, пад якую трапіла каля паўтара дзясятка супрацоўнікаў. Большасці тых, чые вынікі суда вядомыя, прысудзілі арышт, мінімум адзін чалавек аштрафаваны.

14 чэрвеня «па пагадненні бакоў» звольненыя раней арыштаваныя па адміністрацыйных справах дацэнт кафедры гісторыі і турызму Віктар Чараўка і дацэнт кафедры канстытуцыйнага права і дзяржкіравання Сяргей Глазырын. 

Юрыя Раманоўскага Лукашэнка прызначыў рэктарам 1 жніўня 2022-га. Да гэтага ён працаваў першым прарэктарам у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

Юрый Раманоўскі родам з вёскі Алешавічы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1997 годзе скончыў з адзнакай матэматычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. З 1999 па 2002 год навучаўся ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «геаметрыя і тапалогія». Быў дэканам факультэта давузаўскай падрыхтоўкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Чытайце таксама: 

Пакуль сядзеў, паставілі прагул. Звольнілі дацэнта Полацкага ўніверсітэта, які працаваў там 14 год

У Полацкім універсітэце звольнілі за палітыку трох выкладчыкаў, шасцёра звольніліся самі

Студэнты Полацкага ўніверсітэта пра арыштаваных выкладчыкаў: «Некаторых ужо звольнілі задняй датай»

Клас
2
Панылы сорам
9
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
28