«У сувязі з напружанай сітуацыяй на мяжы з Беларуссю я вырашыў узмацніць нашы сілы 500 польскімі паліцэйскімі з прэвентыўных і контртэрарыстычных падраздзяленняў», — напісаў Камінскі ў твітары. 

Яны далучацца да 5000 пагранічнікаў і 2000 салдат, якія ахоўваюць бяспеку гэтай граніцы, дадаў ён.

Польская памежная служба паведаміла, што ў суботу 187 чалавек спрабавалі нелегальна перасекчы мяжу Польшчы з Беларусі.

Аб неабходнасці ўзмацнення сіл на мяжы з Беларуссю, у тым ліку ў сувязі з прысутнасцю групы «Вагнер», у сераду заявіў віцэ-прэм'ер-міністр Яраслаў Качыньскі.

З пачатку 2023 года Памежная служба зафіксавала больш за 12 тысяч спроб незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу. 

Міністр абароны Польшчы Мар'юш Блашчак не выключыў, што найміты групы «Вагнер», якія перабяруцца на тэрыторыю Беларусі пасля спробы мяцяжу ў РФ, могуць учыняць правакацыі.

Чытайце таксама:

Польшча хоча размясціць на сваёй тэрыторыі ядзерную зброю ў адказ на размяшчэнне расійскай у Беларусі

Польская армія атрымала першыя танкі Abrams і размесціць іх каля мяжы з Беларуссю

Прэзідэнт Польшчы назваў пераезд «вагнераўцаў» у Беларусь «негатыўнымі сігналамі»

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0