Арына Сабаленка. Фота: Getty Images

Арына Сабаленка. Фота: Getty Images

Другая ракетка свету і чэмпіёнка Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі байкатавала дзве прэс-канферэнцыі на нядаўнім Адкрытым чэмпіянаце Францыі («Ралан Гарос») пасля таго, як сутыкнулася са шквалам пытанняў наконт вайны і яе сувязяў з Аляксандрам Лукашэнкам.

«Перш чым мы працягнем, я хацела б сказаць, што не збіраюся казаць пра палітыку», — заявіла 25-гадовая спартоўка на традыцыйным брыфінгу для медыя перад стартам Уімблдана.

«Я тут толькі для размовы пра тэніс. Калі ласка, паважайце гэта».

«Калі ў вас ёсць якія-небудзь палітычныя пытанні, вы можаце задаць іх WTA або [прадстаўнікам] турніру. Яны могуць даслаць вам расшыфроўку маіх адказаў з папярэдніх турніраў», — сказала тэнісістка.

Арына дадала, што гэта яе асабістае рашэнне.

Нагадаем, што 6 чэрвеня пасля чвэрцьфіналу «Ралан Гарос» Сабаленка чарговы раз спыталі наконт стаўлення да вайны і персанальна да Аляксандра Лукашэнкі. І атрымалі нечаканы адказ.

— Вы кажаце, што не падтрымліваеце вайну. Але вы па-ранейшаму падтрымліваеце Аляксандра Лукашэнку? — спыталі тады Сабаленка.

— Ну, гэта складанае пытанне. Я не падтрымліваю вайну, то-бок не падтрымліваю Лукашэнку прама цяпер, — адказала тады Сабаленка, якая перад гэтым адмаўлялася каментаваць падтрымку беларускага дыктатара і вайну ва Украіне, у выніку чаго яе прэс-канферэнцыі праходзілі нават у паўсакрэтным рэжыме ці наогул не адбываліся.

Уімблданскі турнір (Адкрыты чэмпіянат Англіі па тэнісе) стартуе ў панядзелак. Арына Сабаленка, як і першая ракетка свету Іга Свёнтак, разглядаюцца галоўнымі прэтэндэнткамі на тытул.

У першым раўндзе беларуска ў аўторак згуляе з венгеркай Панай Удвардзі (85-я ракетка свету).

У мінулым годзе беларускія і расійскія тэнісісты не былі дапушчаныя да Уімблдана, які выйграла прадстаўніца Казахстана Алена Рыбакіна.

У 2021-м Арына дайшла да паўфіналу Уімблдана. У 2020 годзе турнір быў адменены з-за кавіду, а ў 2019-м спартсменка выбыла ў першым крузе.

Чытайце таксама:

Не вытрымала ціску? Чаму Сабаленка прызналася, што не падтрымлівае вайну

Партугальскі журналіст назваў Крышціяну Раналду карысным ідыётам на службе адной з найгоршых дыктатур у свеце

18-гадовы нідэрландскі аўтагоншчык разбіўся падчас спаборніцтваў

Клас
4
Панылы сорам
30
Ха-ха
11
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
11