Фота: Getty Image

Фота: Getty Image

Спічрайтары гэтым разам увялі ў тэкст лукашэнкаўскага даклада нават лінгвістычныя матывы. Так, паводле слоў Лукашэнкі, які, як вядома, сам ніводнай з заходнееўрапейскіх моў не валодае, «вірус нянавісці» перадаецца заходнікам 

«разам са словамі «раб» і «славянін», якія ў мовах ад англійскай і нямецкай да шведскай і французскай гучаць практычна ідэнтычна, аднолькава».

Пры гэтым са славянства, якому ёсць небяспека ад «вірусу нянавісці», не выключаецца і Польшча, якая, нягледзячы на моцнае саюзніцтва з Захадам, нібыта ўспрымаецца апошнім гэтак жа сама, як і Беларусь з Расіяй выключна дзеля славянскасці мовы, на якой палякі размаўляюць:

«Польскаму ўраду варта падумаць сваёй галавой. І найперш пра свой народ. Для Захаду палякі былі і застаюцца славянамі. А гэта — расходны матэрыял».

Пры гэтым такая панславісцкая рыторыка не нейкае ноу-хау лукашэнкаўскіх спічрайтараў, бо фактычна тое самае сёння казаў і міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў на ўрачыстым прыёме ў беларускай амбасадзе ў Маскве з нагоды афіцыёзнага свята:

«У нашым агульным, як некалі здавалася, еўрапейскім доме пасеяна зерне нянавісці, зерне расавай перавагі, зерне адмены культуры, у тым ліку і славянскай культуры».

Чытайце таксама:

Пяскоў нічога не ведае пра планы ўзнагародзіць Лукашэнку

Лукашэнка загадаў усе дзяржорганы і арганізацыі перасадзіць на «Джылі». Не абышлося без выключэнняў

«Лукашэнка можа стаць міратворцам на сваю галаву, бо Пуцін помслівы». Аналітык — пра вынікі мяцяжу і Прыгожына ў Беларусі

Клас
1
Панылы сорам
55
Ха-ха
27
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
12