Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

У ліку новаўвядзенняў — права аднаму з бацькоў траіх і больш дзяцей або дзіцяці-інваліда замест дадатковага выхаднога дня ў тыдзень выбраць скарачэнне штодзённай працы на адну гадзіну, як піша Onliner.by.

15 мая міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч расказала, што ў Беларусі можа быць прынятая норма аб скарочаным працоўным дні для шматдзетных сем'яў.

«Мяркую, у найбліжэйшы час будзе прынята норма аб скарочаным працоўным дні на адну гадзіну для шматдзетных бацькоў з тым, каб вырашыць сямейна-побытавыя праблемы. Таму чуем, прыслухоўваемся і максімальна стараемся рухацца», — казала міністарка.

Чакаецца, што гэтая норма будзе падтрымліваць сем'і з дзецьмі і стымуляваць нараджальнасць.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1