Цяпер фонд Талая плануе пабудаваць тут рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей, якія страцілі канечнасці. 

Калі менавіта невядомы расіянін стаў уладальнікам гэтай сядзібы, невядома. Але цяпер для будаўніцтва тут самай сучаснай, забяспечанай усім неабходным абсталяваннем установы старшыня Савета Федэрацыі Расіі Валянціна Мацвіенка прапанавала не аб'яўляць збор сродкаў, а выкарыстаць бюджэт Саюзнай дзяржавы.

Дом-сядзіба вялікіх князёў царскага дому Раманавых у аграгарадку Стара-Барысаў ужо шмат гадоў разбуралася. Тут мянялася шмат гаспадароў, былі спробы аднаўлення і рэканструкцыі, але яны не мелі поспеху. 

Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне фонд Аляксея Талая збірае дапамогу для самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР» і прывозіць у Беларусь на «аздараўленне» дзяцей з акупаваных тэрыторый, што прызнана Міжнародным крымінальным судом ваенным злачынствам.

Чытайце таксама:

НАУ перадало ў Гаагу доказы ваенных злачынстваў Лукашэнкі і ягоных прыхільнікаў

У Кіеве пацвердзілі ўдзел рэжыму Лукашэнкі ў прымусовым перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей

Аляксей Талай прызнаўся, што вываз украінскіх дзяцей у Беларусь ухваліў асабіста Лукашэнка

Клас
6
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
19