Клуб паведаміў: «На гэты момант мы вядзём перамовы з афіцыйнымі прадстаўнікамі Федэрацыі гандбола Літвы і Літоўскай гандбольнай лігай аб тым, каб наш клуб дапусцілі да ўдзелу ў чэмпіянаце Літвы па гандболе».

А таксама запэўнівае: «Падчас паўзы мы нястомна працавалі над тым, каб ГК «Віцязь» вярнуўся на пляцоўку больш моцным і канкурэнтаздольным».

Таксама «Віцязь» выказаў шчырую падзяку верным заўзятарам, якія падтрымлівалі клуб падчас яго часовай адсутнасці, а таксама падзякаваў усім спонсарам і партнёрам, з якімі ён супрацоўнічаў у мінулым, і выказаў зацікаўленасць ва ўваемавыгадным супрацоўніцтве з новымі. «Разам мы будзем здольныя пабудаваць моцны клуб, які стане аб’яднальнай адзінкай беларусаў», — упэўненыя гандбалісты. 

«Запрашаем усіх аматараў гандбола, аматараў спорту і прадстаўнікоў медыя стаць сведкамі нашага захапляльнага вяртання. Сачыце за абнаўленнямі нашага раскладу, аб'явамі камандаў і іншымі цікавымі навінамі — падпішыцеся на нас у сацыяльных сетках», — запрашае «Віцязь», пакідаючы свае каардынаты ў тэлеграме, інстаграме і фэйсбуку.

Клуб «Віцязь» быў заснаваны ў 2012 годзе ў Мінску. У 2020 годзе яго кіраўніцтва і спартсмены падтрымалі народныя пратэсты, а 30 верасня адмовіліся выходзіць на матч супраць магілёўскага «Машэкі», пратэстуючы супраць затрымання баскетбалісткі Алены Леўчанкі. Тады камандзе было залічана тэхнічнае паражэнне, а пазней яна ўвогуле была знятая з турніру.

Чытайце таксама:

«На матчы хадзіла 50 чалавек, а цяпер 4000». Як беларусы перарадзілі футбольную каманду на Кіпры і зрабілі яе чэмпіёнам і эканамічным поспехам

Восем месяцаў таму партал «Трыбуна» запусціў беларускамоўную версію. Вынікі натхняльныя

Кандрацьева звольнілі з пасады галоўнага трэнера зборнай

Клас
18
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1