Хор выканаў некалькі шматгалосых багародзічных беларускіх спеваў, надаўшы аўдыенцыі з пантыфікам больш урачысты характар.

Калі Папа наблізіўся да беларускіх пілігрымаў, хор выканаў у яго гонар Plurimos annos з пажаданнем доўгіх гадоў жыцця.

Фота: Vatican News

Фота: Vatican News

Папа Францішак блаславіў копіі абразоў, а таксама атрымаў у дар спіс іконы Маці Божай Будслаўскай.

Нагадаем, што ў выніку загадкавага пажару, што здарыўся ў Чырвоным касцёле Мінска 26 верасня, святыня была зачыненая, а вернікам нават забаранілі маліцца каля яе. Касцёл адключылі ад усіх камунікацый. Мінгарвыканкам заявіў, што ўладальнік будынка, КУП «Мінская спадчына», не можа выконваць абавязацельствы па дамове, і запатрабаваў ад рэлігійнай абшчыны вызваліць будынак ад рухомай маёмасці для правядзення рамонтна-аднаўленчых работ.

Цяпер службы парафіі праходзяць у кафедральным касцёле.

Чытайце таксама:

Адстаўка Завальнюка — умова вяртання Чырвонага касцёла

Святарам дазволілі зайсці ў закрыты Чырвоны касцёл. Разрухі, пра якую гавораць улады, яны там не пабачылі

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0