Янка Купала за працоўным сталом — рэдкі здымак аўтарства І. Каплінскага, пра які не згадвалі больш за восемдзесят гадоў

Янка Купала за працоўным сталом — рэдкі здымак аўтарства І. Каплінскага, пра які не згадвалі больш за восемдзесят гадоў

Як вядома, дом Янкі Купалы згарэў разам з усім архівам і велізарнай бібліятэкай з дваццаці тысяч кніг ужо на трэці дзень вайны. Таму фотаздымкаў Купалы засталося мала. Затое некаторыя здымкі можна адшукаць у газетах і часопісах даваеннага часу. Што і зрабіў даследчык беларускай літаратуры Сяргей Шапран, адабраўшы 30 унікальных кадраў з жыцця песняра.

Даследаванне Шапрана «У пошуках беззваротна страчанага. Невядомыя фатаграфіі Янкі Купалы і ягоных бацькоў, пра якія забыліся на цэлае стагоддзе» якраз і збіраецца апублікаваць у ліпені часопіс «Роднае слова».

Пры гэтым адзін са здымкаў абяцае стаць сапраўднай сенсацыяй: на ім маленькі будучы паэт, якому ўсяго два гады, разам з сястрой і бацькамі.

Да гэтага часу лічылася, што фота бацькі паэта Дамініка Ануфрыевіча не захавалася — ягонае аблічча было вядомае толькі па малюнках пляменніка Купалы. Ды і фота самога паэта існавала да сённяшняга часу толькі адно — у шасцігадовым узросце.

Не было вядома і пра фотаздымкі Купалы з маці. А зараз будуць апублікаваныя не толькі здымкі паэта разам з Бянігнай Іванаўнай, але і невядомыя кадры з Якубам Коласам і Барысам Пастарнакам.

Таксама даследчык знайшоў унікальнае фота паэта за працоўным сталом — рэдкі здымак аўтарства І. Каплінскага, пра які не ўспаміналі больш за восемдзесят гадоў.

Чытайце таксама:

Двайнік Купалы ў Вене — гісторыя адной карціны

На гістфаку БДУ знішчылі пано з выявай Каліноўскага

«Сапраўдны цуд». Выпадкова знайшоўся невядомы верш Барадуліна

Клас
16
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0