Фота: архіў Кацярыны Пытлевай

Фота: архіў Кацярыны Пытлевай

Кацярына расказвае, што новы праект яна задумала ўжо даўно: «Насамрэч хацела рабіць сваё яшчэ да ад’езду з Беларусі, але потым занялася «Маланкай» і ўсімі праектамі ўнутры яе. Цяпер, пасля рэмісіі па раку, стала лягчэй са здароўем, ёсць сілы працаваць і ёсць ідэі — самы час рабіць тое, чаго хоча душа. Зразумела, што ў рамкі «Маланкі» гэтыя ідэі не надта ўпісваюцца, бо «Маланка» надбала больш медыйны фармат. Мне хочацца недзе пахуліганіць, недзе паіранізаваць і ўплесці жартачкі, а гэта ўжо не зусім яе фармат».

Пытлева робіць праект разам з мужам Аляксеем Каўганавым. Да падзей 2020 года, як тлумачыць беларуска, Аляксей увогуле не меў дачынення да тэлебачання, але цяпер ён зацікавіўся відэа і ўдасканаліў свае ўменні мантажора. Таму пара вырашыла, што Каўганаў стане відэаінжынерам праекта і будзе дапамагаць жонцы рэалізоўваць яе візуальныя ідэі.

Збольшага гэта навіновы праект, але там будзе і аналітыка, і гумар, як тлумачыць Кацярына: «Па «Маланцы» і па іншых беларускіх медыя заўважыла, што людзі стаміліся пастаянна сачыць за навінамі, з пункту гледжання псіхалогіі проста немагчыма кожны дзень усё гэта чытаць. Вельмі мала такіх праектаў, куды можна было б перыядычна заходзіць і даведвацца, што важнага здарылася, а тут я зразумела, што магу і хачу гэта рабіць. У свой час мела праект «Усё адразу», гэта таксама былі штотыднёвыя дайджэсты, так што маю такі досвед.

Умею і люблю гэта рабіць: коратка расказваць, абагульняць, прыводзіць меркаванне аналітыкаў. Мне здаецца, гэта вельмі актуальна ў наш спешны час, калі так шмат інфармацыйных плыняў. Сутнасць у тым, каб людзі, якія ўжо стаміліся ад навінаў і не жадаюць сачыць за імі штодзень, маглі зайсці раз на тыдзень на ютуб і быць у курсе галоўнага».

Наяўнасць новага шоу не азначае, што Пытлева пакідае «Маланку», яна будзе працаваць з абодвума праектамі паралельна.

Выпускі «Галоўнага ў Беларусі» будуць выходзіць штотыдзень, таксама Кацярына плануе працаваць з тыктокам.

Журналістка мяркуе, што ў беларускім ютубе мусіць быць больш розных праектаў, якія маглі б задаволіць густы і патрэбы гледачоў усіх катэгорый. Кацярына абяцае, што ў самім шоу знойдзецца месца меркаванням з розных бакоў: «Я не экспертка, а журналістка, таму мушу аб’ектыўна дэманстраваць розныя пункты гледжання, што я і раблю. Не кожны чалавек знойдзе час вывучаць розныя погляды, тое, што кажа той ці іншы бок. Таму бачу сутнасць гэтага праекта ў тым, каб таксама прыводзіць водгукі экспертаў з абодвух бакоў — і з боку праўладнай аналітыкі і чыноўнікаў, і з боку незалежных медыя і экспертаў. Як журналістка, я абавязаная быць аб’ектыўнай, таму не дазваляю сабе больш за рэдкую іронію ці часам нейкія жарты. Але гэта больш датычыцца не сур’ёзных падзей, а крынджу, які здараецца ў Беларусі штотыдзень».

«Хвароба — душ, які змывае з цябе ўсё лішняе». Каця Пытлева і яе шчыры аповед пра рак

Што можа прывесці да раку малочнай залозы і як уплывае на здароўе грудзей стрэс і рэгулярнасць сэксу?

Канец мамаграфіі? Выпрабоўваюць тэст на рак грудзей па поце

Клас
17
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
2

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?