Тыгран Аганэсян Тигран Оганесян Tigran Oganesyan

Тыгран Аганісян незадоўга да смерці. Стоп-кадр відэа

Гэта нагадвае раман «Маладая гвардыя», і здарылася ўсё не так далёка ад Краснадона, дзе адбывалася яго дзеянне. Бярдзянск — гэта порт на Азоўскім моры ў Запарожскай вобласці,

Пра здарэнне, якое адбылося 24 чэрвеня, першым у сваім тэлеграм-канале паведаміў старшыня калабарацыйнага руху «Мы вместе с Россией» у Запарожскай вобласці Уладзіслаў Рогаў. Паводле яго слоў, 24 чэрвеня прыкладна ў 19:00, «калі насельніцтва адпачывала на гарадской набярэжнай», «двое баевікоў адкрылі агонь з аўтаматычнай зброі».

Як пазней паведамілі журналістам у аператыўных службах Запарожскай вобласці, «у Бярдзянску ў раёне парку імя Шміта ў 19:15 двое ўзброеных аўтаматычнай зброяй хлопцаў адкрылі агонь».

На месца здарэння аператыўна прыбылі супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў і вайсковай паліцыі.

Супрацоўнікі сілавых структур выдалілі адпачывальнікаў з набярэжнай, «каб пазбегнуць ахвяр», пасля чаго «стралкі былі абясшкоджаныя на месцы».

Рогаў у сваім тэлеграм-канале паведаміў імя аднаго з тых, хто страляў: «Вядома, што адзін з іх раней быў затрыманы за антырасійскую дзейнасць, [гэта] Тыгран Аганісян». Пазней стала вядома, што другі юнак — аднакласнік Тыграна — Мікіта Ханганаў.

Пазней у сацыяльных сетках з'явілася відэа, якое запісаў сам Тыгран. Відаць, што ён з аўтаматам і ў тактычных пальчатках.

На відэа хлопец кажа: «Усё, гэта смерць, хлопцы. Бывайце! Слава Украіне!» На гэтым запіс абрываецца.

25 чэрвеня паўнамоцны прадстаўнік Вярхоўнай Рады Дзмітрый Лубінец паведаміў, што Аганісян і Ханганаў уступілі ў бой з акупантамі. Яны застрэлілі расійскіх вайскоўца і паліцыянта, але і самі загінулі.

Гэты эпізод паказвае, наколькі народнай стала вайна супраць расійскіх захопнікаў нават на самых русіфікаваных і шматэтнічных тэрыторыях поўдня Украіны, якія расіяне захапілі ў першыя дні агрэсіі, у лютым 2022-га.

Пра Тыграна Аганісяна СМІ пісалі і раней. Атрымала розгалас паведамленне пра яго затрыманне 30 верасня 2022 года. Як расказвалі журналістам відавочцы, дадому да юнака прыехалі на васьмі машынах, перавярнулі там усё дагары нагамі і забралі ўсе гаджэты і носьбіты інфармацыі.

Следчыя дапытвалі Тыграна з прымяненнем сілы і электратоку. Яны хацелі, каб хлопец прызнаўся ў падрыхтоўцы дыверсіі на чыгунцы.

Праз пяць дзён, пасля розгаласу ў СМІ, Тыгран быў вызвалены з умовай штодзённай яўкі ў мясцовыя праваахоўныя органы.

Мікіту Ханганаву тады ўдалося пазбегнуць арышту, але пазней ён таксама быў вымушаны штодня зʼяўляцца да следчых і ўдзельнічаць у следчых дзеяннях.

24 мая гатага года абодвум хлопцам выставілі абвінавачанне па артыкуле 281 Крымінальнага кодэкса Расіі, які прадугледжвае пакаранне ад 10 да 20 гадоў пазбаўлення волі. Юнакоў чакаў паказальны суд.

Як паведамляецца, у абвінавачанні адзначаецца, што ў пачатку верасня 2022 года хлопцы пашкодзілі чыгуначнае палатно, каб перашкодзіць пастаўкам узбраенняў расійскай арміі.

У чэрвені гэтага года Еўрапарламент запатрабаваў ад расійскіх улад спыніць працэс супраць школьнікаў і дазволіць ім пакінуць акупаваную тэрыторыю.

За дзень да перастрэлкі хлопцаў ізноў выклікалі ў аддзяленне паліцыі. За паўгадзіны да таго, як следчы патэлефанаваў бацькам і паведаміў пра тое, што іх дзеці загінулі, з Тыгранам размаўляла маці. Ён сказаў ёй, што яны гуляюць з Мікітам і думаюць, як адсвяткаваць Мікітаў дзень нараджэння. 25 чэрвеня хлопцу павінна было споўніцца 17 гадоў. Магчыма, пасля вызвалення Бярдзянска ўдасца вызначыць, што адбылося за тыя паўгадзіны. Бярдзянск, як і Мелітопаль, могуць стаць галоўнымі мэтамі ўкраінскага контрнаступу.

Чытайце яшчэ:

У выніку ўварвання Расіі ва Украіну загінула як мінімум 485 дзяцей

Аляксей Талай прызнаўся, што вываз украінскіх дзяцей у Беларусь ухваліў асабіста Лукашэнка

Клас
7
Панылы сорам
4
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
118
Абуральна
12

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?