Паход вагнераўцаў на Маскву ледзь не прывёў да калапсу ўлады Пуціна за два дні. Выявілася, што Маскву не было каму і чым абараняць. Не было і сродкаў, каб спыніць прасоўванне мяцежнікаў на дальніх подступах да сталіцы. У прыватнасці, не было сапёраў і выбухоўкі, каб падарваць масты. Гэтую задачу ўсклалі на авіяцыю. З’яўляюцца відэасведчанні, як ахвярамі гэтых удараў станавіліся аўтамабілі мірных людзей. 

Пра агульную колькасць ахвяр мяцяжу не паведамляецца. Дакладна вядома толькі пра шэсць збітых верталётаў і каштоўны самалёт Іл-22 — паветраны камандны пункт, з якога да мяцяжу кіравалі палётамі расійскай авіяцыі ў прыфрантавой зоне.

На відэа з расійскіх паблікаў — удары па мастах.

Клас
17
Панылы сорам
4
Ха-ха
44
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
3